Дрибинская библиотечная сеть

 
 

цены

Детская страничка Вянок Дрыбіншчыныэтнографическая комната Черневка


Праздники Беларуси
ад родных вытокаў. Черневка


   Этнаграфічны пакой "Ад родных вытокаў…", прысвечаны вясковаму быту, працуе пры Чэрнеўскай біблітэцы-філіяле. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 14 чэрвеня 2016 года. Адкрыццё пакоя стала значнай падзеяй і гонарам для кожнага вяскоўца і кожнага наведвальніка бібліятэкі. Ініцыятарамі стварэння пры бібліятэцы такога пакоя, дзе кожны жадаючы можа акунуцца ў мінулае роднай старонкі, сталі жыхары чэрнеўскай акругі, якія разам з бібліятэкарам прымалі актыўны ўдзел у зборы экспанатаў, у аздабленні пакоя, каб захаваць для нашчадкаў культурную спадчыну сваіх продкаў. Знамянальна і тое, што гэта падзея адбылася ў Год культуры (2016).
    Сустракаюць наведвальнікаў этнаграфічнага пакоя гаспадары – дзед Алёша і баба Любаша, зробленыя рукамі бібліятэкара, якія "прыселі адпачнуць пасля нялёгкай працы". У пакоі прасочваецца сувязь мінулага і сучаснасці. Прадстаўленую экспазіцыю ўмоўна можна падзяліць на 2 часткі: 1 частка - канец XVII-пачатак XX стагоддзя, у 2 частку ўвайшлі экспанаты 70-х гадоў XX стагоддзя-па цяперашні час.
    У 1 частцы сабраны прадметы сялянскага быту, якімі карысталіся вяскоўцы ў хатнім, гаспадарчым побыце - маслабойкі, мяльца, берды, калатушка, пральная дошка, пральнік, серп, гарлачы, калаўрот, прас, лапата паддонная для выпякання хлеба, карыта, кашолка, набожнік, ручнікі і інш. Таксама ў гэтай частцы пакоя знаходзіцца чырвоны кут — самае важнае і ганаровае месца ў хаце, таму што жылое памяшканне праваслаўнага хрысціяніна лічылася сімвалам праваслаўнага храма, а чырвоны кут разглядаўся, як аналаг алтара. Абразы размяшчалі ў "чырвоны" ці "пярэдні" кут пакоя з такім разлікам, каб абраз быў першым, на што звяртаў увагу чалавек, які ўваходзіць.
    Самым каштоўным экспанатам у пакоі з’яўляецца абраз "Неапалімая Купіна", перададзены ў бібліятэку Нінай Аляксандраўнай Лаўровай, жыхаркай вёскі Чэрнеўка. Каштоўнасць абраза ў тым, што некалькі пакаленняў гэтай сям’і звярталіся да вобраза Божай Маці ў часы радасці і роспачы, маліліся аб здравіі, знаходзілі ў яе суцяшэнне. Урачысты абрад асвячэння новага месцазнаходжання абраза правёў настаяцель Свята-Троіцкай царквы вёскі Расна Діанісій Камар.
   Асаблівае месца ў этнаграфічным пакоі займаюць ручнікі або набожнікі. Калісьці ў кожнай сям'і беларусаў меўся не адзін такі ручнік і з ім былі звязаны розныя традыцыі.
    У 2 частку экспазіцыі, у асноўным, увайшлі экспанаты, падараваныя Нінай Аляксандраўнай, якія адлюстроўваюць яе жыццё ў розныя гады: заручальны пярсцёнак, відэа- і радыётэхніка, а таксама шмат іншых цікавых рэчаў.
   Колькасць экспанатаў павялічваецца з кожным днём. Мы спадзяёмся, што этнаграфічны пакой пры Чэрнеўскай бібліятэцы-філіяле будзе служыць прыкладам шматграннасці бібліятэчнай справы, удасканаленню работы па нацыянальнаму адраджэнню, выхаванню ў дзяцей любові да роднага краю, цікавасці да вывучэння гісторыі свайго народа. Гісторыя - гэта памяць, нашы карані, а таксама гэта наша сучаснасць і будучыня!
Да сустрэчы ў этнаграфічным пакоі "Ад родных вытокаў…"!


 

открытіе этнографіческой комнаты. Черневка

 

 

 

 


РИИЦПЦПИв помощь специалисту


aids

Таленты ад роднай зямли

Яндекс.Метрика