70 лет Победы

Детская страничка


Вянок Дрыбіншчыныэтнографическая комната Черневка


Праздники Беларуси 

 

 

 

 

 





          Біяграфія - чытаць ТУТ

     Пры Цемналескай бібліятэцы-філіяле працуе літаратурна-краязнаўчы музейны пакой Ніны Дзмітрыеўны Кавалёвай "Паэтычная зорка маленькай радзімы", які мае папулярнасць сярод мясцовага насельніцтва і гасцей рэгіёна. Афіцыйнае адкрыццё музейнага пакоя адбылося 21 сакавіка 2014 года. На святочнае мерапрыемства былі запрошаны: А.М. Рэбкавец (начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дрыбінскага райвыканкама), прадстаўнікі мясцовай улады, члены аматарскага аб’яднанння "Роднае слова" (Горацкі этнагарафічны музей) і клуба творчых сустрэч "Вянок Дрыбіншчыны" (ДУК "Дрыбінская бібліятэчная сетка"), а таксама сваякі і землякі паэтэсы.
Нина Ковалева. Музей

 

Адкрыццё музейнага пакою


     Музейны пакой размешчаны ізалявана, плошча складае 9,4 кв. м. Тут сабрана больш за 150 арыгінальных экспанатаў і 200 копій розных відаў дакументаў. Аформлены пакой у стылі 50-80-х гадоў ХХ стагоддзя, на якія прыйшлося жыццё Ніны-школьніцы, студэнткі, а затым і хворай жанчыны. Кожны з экспанатаў сведчыць аб пэўным факце жыцця, высвятляе асабістыя рысы характару, або зацвярджае значэнне творчасці паэтэсы. Пасля адкрыцця музейнага пакоя "Паэтычная зорка маленькай радзімы" яго наведвальнікамі сталі розныя катэгорыі чытачоў і гасцей бібліятэкі-філіяла. Увазе наведвальнікаў сайта прапануем медыя-падарожжа ў форме электроннай прэзентацыі.
Нина Ковалева. Музей


Экспанаты музейнага пакою


     Колькасць экспанатаў музейнага пакоя павялічваецца. Пры нядаўняй сустрэчы бібліятэкара (А.М. Шавардовай) з паэтэсай, Ніна Дзмітрыеўна перадала для музейнага пакоя два блакноты з рукапісным тэкстам (пераважна асабістай рукой), дзе можна прачытаць многія неапублікаваныя вершы, якія былі напісаны яшчэ ў вёсцы Еськаўка; два нумары часопіса "Нёман" (1984,1986) з першымі публікацыямі. Рабочы агульны сшытак фармату А4 з крытычнымі артыкуламі з газет і часопісаў, па якіх зямлячка вучылася літаратурнаму майстэрству. А таксама калектыўны зборнік "Дзень паэзіі" (1987), калектыўны зборнік паэтаў пісьменнікаў-ураджэнцаў Горацкага і Дрыбінскага раёнаў, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў "Эхо нашей Победы" (2014), які змяшчае шмат вершаў паэтэсы аб Вялікай Айчынай вайне.

Фота апошніх экспанатаў:

     БІБЛІЯГРАФІЯ:

     Асабістыя зборнікі  -  Калектыўныя зборнікі  -  Літаратура аб жыцці і творчасці

 


РИИЦПЦПИв помощь специалисту


aids

Яндекс.Метрика